Выйшаў каляндар на 2012 год «Бог ёсць Святло» |
Беларусь |
16.12.2011 20:52 |
Дарагія наведвальнікі нашага партала! Прапануем вашай увазе спецыяльны праект Catholic.by — каляндар на новы 2012 год. Кожная яго старонка — гэта роздум аб прыгажосці Бога і Яго прысутнасці ў нашым жыцці. «Бог ёсць Святло, і няма ў Ім ніякай цемры» (1 Ян 1,5). Гэтыя словы святога апостала Яна сталі асноўнай ідэяй стварэння календара. Асабліва ў халодныя дні шэрай восені ці снежнай зімы мы ўспамінаем пра цеплыню сонца і пераносімся ў думках да летняга вечара, яго залатых промняў і спакою... Сапраўды, прырода — гэта вялікі дар, адлюстраванне велічы і прыгажосці нашага Збаўцы. Але ёсць Святло, якое нястомна прысутнічае ў кожны момант нашага жыцця, незалежна ад надвор’я ці пары года. Такім лагодным сонцам з’яўляецца Бог, а Яго промнямі — словы Евангелля. Незалежна ад твайго сённяшняга настрою Ён заўсёды прысутны, заўсёды асвятляе тваё жыццё і сагравае яго. Бо вельмі моцна любіць. Няхай гэты каляндар будзе напамінам пра Божую любоў. А гарантыяй гэтай любові няхай стане Божае слова, прапанаванае для разважання на кожны месяц. Набыць каляндар можна ў выдавецтве «Про Хрысто», у кнігарні «Духоўная кніга» (Мінск, Багдановіча 25, тэл. 017-2931753), у мінскай архікатэдры, у Чырвоным касцёле, і ў некаторых іншых парафіях Мінска. |
Фотарэпартаж |