Кангрэс каталіцкіх СМІ. Праграма (унесены змены) |
Беларусь
|
22.08.2012 11:36 |
Упершыню католікі-журналісты Беларусі збяруцца разам, каб супольна
паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ. Нагодай для сустрэчы стане Першы
кангрэс каталіцкіх СМІ, які пройдзе 24–26 жніўня 2012 г. у Гродне, у
будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі. Вашай увазе праграма кангрэса.
Рэгістрацыя на ўдзел у кангрэсе завершана. ф24 жніўня:
- Да 16.00 — прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў (семінарыя, вул. Парыжскай Камуны, 1)
- 16.30–17.00 — прэс-канферэнцыя
- 17.00–17.45 — адкрыццё кангрэса.
- Прывітальнае слова — біскуп Аляксандр Кашкевіч
- Афіцыйнае адкрыццё — Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
- Слова прадстаўніка Міністэрства інфармацыі
- Відэапасланне арцыбіскупа Клаўдыё Чэллі, старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі
- Відэапасланне кіраўніка-прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі
- Практычныя заўвагі (кс. Павел Салабуда)
- 17.45–18.15 — даклад кінарэжысёра Кшыштафа Зануссі (Польшча) на тэму «Што каталіцкае, што хрысціянскае, а што агульначалавечае? Католік у электронных медыя»
- 18.15–18.45 — даклад а. Міколы Мышкоўскага, галоўнага рэдактара часопіса «Credo», на тэму «Новыя медыя — шанс для евангелізацыі»
- 19.00 — вячэра
- 19.45 — майстар-клас Кшыштафа Зануссі «Як сведчыць праўду ў аўдыёвізуальных СМІ?»
25 жніўня:
- 08.00 — св. Імша ў семінарыйнай капліцы
- 09.00 — снеданне
- 10.00–10.30 — даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча «Каталіцкія сродкі масавай камунікацыі ў Беларусі: мінулае і будучае»
- 10.30–11.00 — даклад Паўла Левушкана «Будучае каталіцкіх мас-медыя ў лічбавую эпоху» (кіраўнік хрысціянскага партала «Baznica.іnfo», Латвія)
- 11.00–11.30 — перапынак на каву
- 11.30–12.00 — рэферат Алены Кулыгінай «Знешняя камунікацыя Касцёла (сувязі з грамадскасцю): ці можа Касцёл выкарыстоўваць у сваёй працы PR. Прыклады выкарыстання розных інструментаў Public relations рэлігійнымі арганізацыямі» (рэдактар Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны)
- 12.00–12.30 — даклад кс. Андрэя Капроўскага «Сучасныя выклікі, якія стаяць перад каталіцкімі радыёстанцыямі на прыкладзе Ватыканскага радыё» (дырэктар праграм Ватыканскага радыё)
- 12.30–13.30 — майстар-клас па працы з блогерамі і інфармацыяй з блогаў у СМІ. Як знаходзіць і фільтраваць інфармацыю? (Павел Левушкан)
- 13.30–15.00 — абед; свабодны час
- 15.00–16.30 — круглыя сталы:
- інтэрнэт — мадэратар Павел Левушкан (каардынатар кс. Юрый Марціновіч)
- радыё — мадэратар кс. Аляксандр Амяльчэня (кіраўнік Беларускай секцыі Ватыканскага радыё)
- тэлебачанне — мадэратар Міхаіл Фацееў, генеральны прадзюсар тэлеканала «ТВ Цэнтр» у Санкт-Пецярбургу (каардынатар кс. Юрый Санько)
- друк — мадэратар а. Міколa Мышкоўскі (каардынатар кс. Віктар Місевіч, галоўны рэдактар газеты «Каталіцкі веснік»)
- 16.30–17.00 — перапынак на каву
- 17.00–18.00 — падвядзенне вынікаў круглых сталоў (па 15 хвілін)
- 18.00–19.00 — майстар-клас (Алена Кулыгіна)
- 19.00 — вячэра
- 20.30 — наведванне катэдры
26 жніўня:
- 08.30 — снеданне
- 09.15–09.45 — даклад кс. Юзафа Клёха «Душпастырства і камунікацыя праз інтэрнэт» (прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Польшчы)
- 09.45–10.05 — майстар-клас Івана Цыркуновіча «Сферычныя панарамы і віртуальныя туры па касцёлах Беларусі»
- 10.05 — уручэнне ўзнагарод за развіццё каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі ў Беларусі
- 10.40 — падвядзенне вынікаў, прэзентацыя новых ідэй і прэс-канферэнцыя
- 12.00 — св. Імша ў катэдры
- 13.30 — абед і ад’езд удзельнікаў.
|