Кангрэс каталіцкіх СМІ. Агульная інфармацыя |
Беларусь |
13.06.2012 16:34 |
Да ўдзелу запрашаюцца працаўнікі беларускай каталіцкай прэсы, інтэрнэт-сайтаў, блогеры, асобы, якія супрацоўнічаюць з радыё і тэлебачаннем, а таксама журналісты-католікі, якія працуюць у свецкіх СМІ. У праграме кангрэса — майстар-класы, дыскусіі, круглыя сталы і канферэнцыі, якія правядуць цікавыя аўтарытэтныя асобы. Падчас кангрэса будзе таксама арганізавана выстава-продаж рэлігійнай літаратуры. Пройдзе форум у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне па вул. Парыжскай Камуны, 1 (мапу даезду глядзіце тут). Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне. Удзел у кангрэсе бясплатны. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 20 жніўня. Хэштэг: #KSMI Больш інфармацыі па тэлефоне: |