Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кнігу «Гісторыя адной душы» св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус можна будзе набыць з 1 чэрвеня
Беларусь
17.05.2013 13:08

17 мая дзякуючы намаганням кармэлітаў босых і выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі была выдадзена кніга «Гісторыя адной душы» св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Гэта ўжо трэцяя кніга, якая дапаможа беларускім вернікам больш грыбока падрыхтавацца да сустрэчы з рэліквіямі гэтай святой.

Варта зазначыць, што гэта кніга карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Яе пераклад здзейснены на 60 моў. Адкуль жа бярэцца яе папулярнасць?

Той, хто ўжо меў магчымасць сустрэцца са святой Тэрэзай, памятае, што яна заўсёды хацела быць святой. Гаворка не ідзе пра святасць у значэнні «вынясенне да хвалы алтара», але пра святасць кожнай хвіліны, кожнага дня. У чэрвені 1897 года святая Тэрэза апісвае гэтае прагненне маці Гангадзэ наступнымі словамі: «Маці ведае, што я заўсёды хацела быць святою. Прашу мяне зразумець правільна, у мяне няма асаблівага прагнення святасці кананізаванай. Гаворка ідзе пра святасць пачатковую, прагненне якой заўсёды было ў маім сэрцы».

Яна ведала нікчэмнасць і няздольнасць дабіцца вялікіх рэчаў. І, магчыма, таму шукала шлях простай святасці, дасяжнай кожнаму. У канцы яна піша: «Больш меладычнага і больш радаснага слова не дайшло да маіх вушэй. Ліфт, які прывёў мяне да неба — гэта твае абдымкі, Езу».

У «Гісторыі адной душы» яна апісвае свае думкі і гісторыю шляху да святасці. А калі сілаў пісаць ужо не было, бо была вельмі слабая, яе словы занатоўвала маці Агнешка.

Гэтыя запісы былі выдадзеныя праз год пасля смерці Тэрэзы пад назвай «Гісторыя адной душы». Да сёння кніга разышлася мільённымі накладамі, стаўшы пачаткам навяртання тысяч людзей. Такім чынам спаўняецца прагненне святой Тэрэзы: «Дасягну неба, чынячы дабро на зямлі ажно да сканчэння часу».

Няхай гэты каментарый будзе заахвочваннем да прачытання «Гісторыі адной душы» св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Хто ведае, магчыма, шмат хто і з нас адкрые ў сабе наноў той шлях, які прывядзе нас да простай і звычайнай святасці. Магчыма гэтае чытанне шмат для каго стане пачаткам і для гісторыі ўласнай душы?

а. Пётр Фраштэнга OCD, (JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.