Адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кардыналам Жанам-Луі Таранам |
Беларусь |
04.07.2013 10:44 |
4 ліпеня ў Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардыналам Жанам-Луі Таранам. Святы Айцец Францішак прызначыў кардынала сваім легатам на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. Прэзідэнт выказаў задавальненне, што вядучыя канфесіі ў Беларусі, праваслаўная і каталіцкая, «знайшлі шляхі, па якіх развіваюць супрацоўніцтва», і ахарактарызаваў іх узаемаадносіны як «канструктыўныя і карысныя для дзяржавы». «У Беларусі існуе 25 канфесій. Мы змаглі забяспечыць міжканфесійны мір і стабільнасць», — адзначыў падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка, словы якога прыводзіць «Интерфакс-Запад».«У апошні час мы шмат зрабілі для нашых дзвюх Цэркваў», — сказаў кіраўнік дзяржавы і нагадаў, што прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі каталіцкага духоўна-адукацыйнага цэнтра. «Важна, каб каталіцкія святары былі грамадзянамі Беларусі», — адзначыў Прэзідэнт. «Я вельмі спадзяюся, што Ваша прабыванне ў Беларусі будзе паспяховым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кардынала. Па словах Прэзідэнта, пытанняў, якія б «выклікалі дадатковыя праблемы, у нас сёння няма». (AG)
Фота БЕЛТА |