Aдбылося другое пасяджэнне па пытаннях правядзення VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў |
Беларусь |
30.10.2013 14:57 |
30 кастрычніка ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь адбылося другое пасяджэнне па пытаннях арганізацыі і правядзення VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў, што пройдзе ў Беларусі. Міністэрства на сустрэчы прадставіў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў, Каталіцкі Касцёл — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На сустрэчы закраналіся пытанні арганізацыі Чэмпіянату, асабліва цырымоніі адкрыцця і закрыцця, арэнды спартыўных збудаванняў, інфармацыйна-рэкламнага забеспячэння і зацвярджэння расходаў на правядзенне Чэмпіянату. Першае пасяджэнне па пытаннях арганізацыі і правядзення Чэмпіянату адбылося ў Міністэрстве спорту і турызму 31 ліпеня. Наступная сустрэча запланавана на канец лістапада. (AG) |