Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску стартуе арт-праект «ФотаАўтызм» у музеі-майстэрні Азгура
Беларусь
10.01.2014 14:05

Арт-праект «ФотаАўтызм» распачнецца выставай маладога фатографа Івана Шаўцова 10 студзеня ў 19.00 у мінскім музеі-майстэрні Заіра Азгура.

Іван Шаўцоў, асоба і творчасць яго дае старт праекту, таленавіты фатограф, якому ўсяго 19 год,які бачыць і заўважае больш чым большасць, аўтыст.

Ён займаецца фатаграфіяй з 12 год і калекцыя яго фотапрац налічвае некалькі тысяч фотаздымкаў, якімі ён дзеліцца з неабыякавымі гледачамі у сеціве.

Больш падрабязна пра Івана Шаўцова тут»».

Ініцыятары праекта Яна Роўда і Елізавета Еліневіч адзначаюць, што сабралася вялікая колькасць нераўнадушных людзей і арганізацый, якія падтрымалі гэты праект.

Арт-праекту аказалі падтрымку: дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дабрачынныя грамадскія арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі», «Цэнтр дапамогі дзецям-аўтыстам», Мемарыльны музей-майстэрня Заіра Азгура і дабрачынны аукцыён сустрэч  MaeSens.by і Talaka.by, Studio67.

Пра ўзнікненне ідэі праекта, якой дзеляцца арганізатары і ініцыятары, можна ўбачыць тут»».

Праект будзе доўжыцца з 10 па 26 студзеня. У  музеі-майстэрні будуць арганізаваныя экскурсіі і воркшопы для дзяцей з аўтызмам,  майстэр-класы фатографа і астранома Віктара Малышчыца, выступленні Андруся Такінданга і Віктара Жыбуля і іншыя цікавыя моманты, пра што больш падрабязна ў праграме»».

(AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.