Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак благаславіў VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў
Беларусь
27.02.2014 18:45

"Святы Айцец Францішак даведаўся, што зараз у Лідзе адбываецца VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Папа ўспрымае з вялікай радасцю гэтую падзею сярод прэзбітэраў розных краін, якія аб’яднаны перш за ўсё ласкай веры і служэннем Касцёлу, а ў гэтыя дні і спартыўнымі мэтамі", - адзначае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, звяртаючыся да Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Ваша Эксцэленцыя,

Святы Айцец Францішак даведаўся, што зараз у Лідзе адбываецца VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў.

Папа ўспрымае з вялікай радасцю гэтую падзею сярод прэзбітэраў розных краін, якія аб’яднаны перш за ўсё ласкай веры і служэннем Касцёлу, а ў гэтыя дні і спартыўнымі мэтамі. Дадзенае мерапрыемства падкрэслівае каштоўнасць цела, створанага Богам, і здаровае спаборніцтва як намаганне для дасягнення пэўнай мэты з самаадданнем і ахвярнасцю.

Гэта з’яўляецца цудоўнай магчымасцю, каб паказваць радасць жыцця, якая вылучае хрысціян, а значыць таксама святароў.

Для Яго Эксцэленцыі біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча, для Вашай Эксцэленцыі, для святароў, якія бяруць удзел у турніры, для тых, хто падтрымлівае мерапрыемства сваім спартыўным запалам, і ўвогуле для любімага беларускага народа Святы Айцец выпрошвае ўсе неабходныя Божыя ласкі.

І я таксама пры аказіі выказваю свае найлепшыя пажаданні, з якімі падпісваюся

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці
Апостальскі Нунцый у Беларусі

Мінск, 24 лютага 2014 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.