| Місія «Чыстае сэрца» запрашае падтрымаць таленавітых дзяцей-сірот | 
| Беларусь | 
| 26.04.2014 17:01 | 
| 
 Наступным этапам фестывалю стане фінальны канцэрт з лепшых нумароў, які адбудзецца 3 мая ў мінскім Палацы прафсаюзаў. Канцэрт распачнецца ў 13.00, а білеты (бясплатна) можна замовіць па тэлефонах: +375 29 795 53 51,  +375 29 657 23 57. Завершыцца акцыя напярэдадні дня абароны дзяцей гала-канцэртам ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Удзельнікі фестывалю не толькі падзеляцца талентамі, але і падарункамі, набыць якія плануецца з ахвяраванняў, сабраных падчас фінальнага канцэрту. Таму заахвочваем усіх неабыякавых далучыцца да вялікай справы падтрымкі і дапамогі дзецям. Якіх, як кажуць, чужых не бывае. Святлана Жылевіч | 
| Фотарэпартаж | 












 «Галоўнае — гэта нашыя дзеці» — пад такім дэвізам распачаўся сёлета ўжо трэці фестываль «Таленты чыстых сэрцаў». Мерапрыемства, арганізаванае Моладзевай каталіцкай місіяй «Чыстае сэрца« і Упраўленнем адукацыі Мінскай вобласці, заклікана дапамагчы дзецям-сіротам і асобам з асаблівасцямі развіцця развіць свае таленты і артыстычныя здольнасці.
«Галоўнае — гэта нашыя дзеці» — пад такім дэвізам распачаўся сёлета ўжо трэці фестываль «Таленты чыстых сэрцаў». Мерапрыемства, арганізаванае Моладзевай каталіцкай місіяй «Чыстае сэрца« і Упраўленнем адукацыі Мінскай вобласці, заклікана дапамагчы дзецям-сіротам і асобам з асаблівасцямі развіцця развіць свае таленты і артыстычныя здольнасці. для друку
 для друку
