Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Генеральны настаяцель хрыстусоўцаў наведаў Беларусь
Беларусь
02.05.2014 12:38

З 27 красавіка па 1 мая ў Беларусі знаходзіўся з візітам Генеральны настаяцель Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў кс. Рышард Главацкі. Святар з’яўляецца Генеральным настаяцелем супольнасці адзін год, яго візіт у Беларусь адбыўся ўпершыню.

Падчас прабывання ў Беларусі кс. Рышард Главацкі сустрэўся з хрыстусоўцамі, якія працуюць тут, пазнаёміўся з парафіяльнымі супольнасцямі, у якіх яны нясуць шматгадовае служэнне. Святар наведаў усе беларускія парафіі, дзе служаць хрыстусоўцы.

У Беларусі дзейнасць хрыстусоўцаў налічвае 22 гады. Першым святаром гэтай супольнасці, які прыбыў у Беларусь, быў ужо спачылы ксёндз Міхал Каладзей, які распачаў тут душпастырскую працу таварыства ў 1992 годзе. Хрыстусоўцы працуюць у Гродзенскай (Геранёны, Суботнікі), Пінскай (Ганцавічы, Ішкалдзь, Мядзведзічы) дыяцэзіях i Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Пастаральны цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі).

Хрыстусоўцы — святары Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў. Назва таварыства нагадвае пра яго харызму — несці людзям Хрыста. Патрэбу апекі над польскай эміграцыяй яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў адчуў прымас Польшчы кардынал Аўгуст Хлонд. У 1932 годзе іерарх атрымаў дазвол Папы Пія ХІ на заснаванне новай манаскай супольнасці. Сёння хрыстусоўцы працуюць на ўсіх кантынентах, а іх колькасць налічвае каля 500 сабратоў.

Вядучай думкай таварыства хрыстусоўцаў з’яўляюцца словы св. апостала Паўла, што ў іх павінен быць Хрыстус, фундаментам жа фармацыі з’яўляецца асабістая лучнасць з Хрыстом у Святым Духу і ўвасабленне Евангелля ў жыццё.

Хрыстусоўцы нясуць служэнне ў 21 краіне свету, у тым ліку і ў Беларусі. Беларуская зямля блізкая таварыству (праз геаграфічную і гістарычную блізкасць) і багатая на пакліканні: дала чатырох новых святароў хрыстусоўцаў з Іўя і аднаго з Геранёнаў.

Служэнне хрыстусоўцаў — малітва, душпастырства, катэхізацыя, гуманітарная дапамога, выдавецкая дзейнасць (штомесячнік «Святая Імша», часопіс «Любіце адно аднаго») і г.д.

(JM)

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.