Прыём заявак на конкурс «Жыццё пад сэрцам» адкрыты да 16 мая |
Беларусь |
09.05.2014 13:56 |
Да заканчэння прыёму аўтарскіх матэрыялаў беларускіх журналістаў і блогераў на конкурс у абарону пачатага жыцця "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень. Прыём будзе скончаны 16 мая. На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 мая 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 мая 2014 года ўключна. Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў конкурсу адбудзецца 3 чэрвеня. Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца - нэтбук, 2 месца - смартфон, 3 месца - дыктафон. +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . |