Гурт «Laudans» запрашае на майскія канцэрты свайго калектыва |
Беларусь |
09.05.2014 14:14 |
У бліжэйшую нядзелю, 11 мая, гурт «Laudans» прыедзе з канцэртам у Баранавічы, у парафію Маці Божай Фацімскай па адрасе: пр. Савецкі, 18. У 13.00 распачнецца св.Імша, а ў 14.00 — канцэрт. Ён адбудзецца на вуліцы каля кляштара Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і. Наступны канцэрт адбудзецца ў лучайскай парафіі св. Юды Тадэвуша 17 мая ў дзень успаміну св. Андрэя Баболі. Усё распачнецца са св. Імшы ў 15.00. Канцэрт плануецца на вуліцы каля касцёла. Выступленне ў Нясвіжы прымеркавана да ўрачыстасці Першай Святой Камуніі і распачнецца ў касцёле Божага Цела са св. Імшы ў 11.00. У Мінску гурт будзе ўдзельнічаць у мерапрыемстве, якое рыхтуюць для сваіх наведвальнікаў супрацоўнікі Купалаўскага Музея. Культурная акцыя «Ноч літаратуры» пачнецца ў 20.00. Запрошаныя госці будуць выконваць творы беларускіх паэтаў на розных мовах свету, гурт «Laudans» будзе спяваць па-польску. Канцэрт у Фаніпалі, які плануецца 25 мая, прымеркаваны да Гадавіны Першай Святой Камуніі.
|