Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларускі святар Андрэй Лысы атрымаў доктарскую ступень
Беларусь
14.05.2014 10:50

13 мая на тэалагічным факультэце ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве святар з Беларусі Андрэй Лысы, які належыць да Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў, абараніў доктарскую працу, здабыўшы ступень доктара тэалогіі.

Доктарская праца кс. Андрэя Лысага мае назву “Пастырскі клопат аб хрысціянскім жыцці эмігранта ў святле навучання Яна Паўла ІІ”, была напісана ў межах курса па маральнай тэалогіі, навуковы кіраўнік – прафесар кс. Марыян Грачык SDB.

На абароне доктарскай працы прысутнічалі родныя кс. Андрэя Лысага, Генеральны настаяцель Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў кс. Рышард Главацкі, Генеральны вікарый супольнасці кс. Багуслаў Бургат, хрыстусоўцы, якія служаць у Беларусі.

Ксёндз Андрэй Лысы нарадзіўся 21 ліпеня 1981 г. у Іўі. У 1998 г., пасля заканчэння школы, уступіў у Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў. 23 мая 2006 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, затым служыў у парафіі Святога Духа ў Шчэціне (Польшча). Пасля быў амаль 4 гады пробашчам у парафіі св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах у Беларусі. Зараз з’яўляецца рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў у Познані (Польшча); на дадзены момант - наймалодшы рэктар вышэйшых духоўных семінарый у Польшчы.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.