Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску прайшло пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ
Беларусь
22.05.2014 17:51

22 мая ў Мінску на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям'янкам адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ.

1. Удзельнікі абмеркавалі ход ініцыятывы «Духоўнае ўсынаўленне» ў гэтым годзе, што праводзіцца ва ўсіх каталіцкіх святынях Беларусі. «Духоўнае ўсынаўленне» з'яўляецца адной з формаў малітвы за ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Гэтая ініцыятыва з кожным годам становіцца ўсё больш папулярнай, а ўдзел у ёй прымаюць не толькі католікі, але вернікі іншых канфесій і проста людзі добрай волі.

2. Рада пастанавіла, што пілігрымка сем’яў у катэдральны касцёл у Пінску адбудзецца 25 кастрычніка. Сёлетняя пілігрымка будзе праходзіць пад дэвізам «Малітва — моц сям’і». Пілігрымка будзе спалучана са святкаваннем 100 - годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Пачатак плануецца ў 11.00, а заканчэнне у 16.00. У праграме, якая будзе распаўсюджвацца на плакатах, запланавана Эўхарыстыя, малітва на Ружанцы, Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя, сведчанні, супольны пасілак. Маецца магчымасць начлегу для пілігрымаў, папярэдні запіс у а. Пятра Бялевіча OMI.

3. Адносна выдавецкіх планаў: рыхтуецца да друку «Дапаможнік па тэрапіі» Веславы Окла (падручнік); кнігі для моладзі «Я магу перамагчы» і «Я хачу быць шчаслівай» Бэаты і Марціна Мудрых; думкі св. Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ на тэму сям’і.

4. Радай былі рагледжаны планы на летні перыяд: запланаваны рэкалекцыйны курс для кансультантаў сямейнага жыцця ў Навагрудку ў перыяд з 25 па 30 ліпеня, а таксама «Школа нараджэння» ў Навагрудку ў перыяд з 2 па 7 жніўня.

5. Наступная сустрэча пройдзе ў Паставах 25 верасня 2014 г.

а. Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.