Пачаў працу сайт «Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў» |
Беларусь
|
26.05.2014 18:05 |
З 23 мая ў тэставым рэжыме пачаў працу сайт грамадскай ініцыятывы
«Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» — Крыніца.INFO.
На дадзены момант на сайце можна азнаёміцца з матэрыяламі маніторынгу хрысціянскіх СМІ Беларусі, навінамі Супольнасці. Таксама дзейнічае каляндар памятных датаў з гісторыі хрысціянства, Беларусі і свету.
У бліжэйшы час пачнуць працу базы звестак: «Хрысціянскі байнэт», мэта якога азнаёміць наведвальнікаў з хрысціянскімі сайтамі Беларусі, а таксама база святыняў Беларусі, дзе плануецца сабраць звесткі пра ўсе хрысціянскія беларускія храмы.
Ёсць на Крыніца.INFO і раздзел, прысвечаны аўтарскім матэрыялам, аналітыцы і каментарам.
У будучым не выключаная магчымасць пашырэння сферы дзейнасці сайта.
Рэдакцыя сайта і кіраўніцтва Супольнасці заклікае ўсіх ахвочых далучацца да працы сайта, яго папаўнення і абнаўлення. Рэдакцыя і кіраўніцтва будзе рада любой валанцёрскай дапамозе. Максім Гацак, AYU
|