Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Школа нараджэння» прапануе чарговы курс заняткаў ў жніўні
Беларусь
22.07.2014 11:32
Рада па Справах Сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запрашае сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых на «Школу нараджэння», якая пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Навагрудку. Асноўная мэта школы нараджэння — гэта падрыхтоўка будучых бацькоў да свядомага перажывання цяжарнасці і родаў. Прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх бацькі вучацца знаходзіць сувязь з дзіцём ад яго зачацця да нараджэння.

Таксама курс рыхтуе будучых «інструктараў», якія будуць дапамагаць маладым бацькам у падрыхтоўцы да родаў.

Школа мае хрысціянскі характар, бо засноўваецца на малітве і асабістай размове з Богам. Галоўным пунктам кожнага дня будзе святая Імша.

Школа ўключае наступныя пункты: выкананне спецыяльнай гімнастыкі, музыкатэрапія, практыка масажу, адпачынак, падрыхтоўка да нараджэння, дагляд нованароджанага, прагляд фільмаў і інш.

Паведаміць пра свой удзел можна па тэлефонах:

  • а. Пётр Фраштэнга OCD (Мінск) +37529 1301854
  • с. Барбара Сайнок +37529 5811679
  • Ірына Мялешка (Гродна) +37529 5884273

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.