Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія выданні «Беларус» і «Хрысціянская думка» выкладзены ў лічбавым фармаце на сайце Літоўскай Акадэміі навук
Беларусь
31.07.2014 11:00

Бібліятэка імя Урублеўскага пры Літоўскай Акадэміі навук выклала ў інтэрнэт калекцыю перыёдыкі ХХ ст.

У ліку матэрыялаў -  210 (!) найменняў беларускіх газет і часопісаў, якія выдаваліся ў Вільні з 1906 да 1940 года. Большасць з гэтых выданняў былі «аднаднёўкамі» або выходзілі на працягу некалькіх месяцаў. Але існавалі і больш трывалыя выданні.

Сярод іншага, на сайце ёсць падшыўкі «Нашай долі» (1906) і «Нашай Нівы» (1906—1915, 1920), каталіцкіх выданняў «Беларус» (1913—1915) і «Хрысціянская думка» (1928—1939), хрысціянска-дэмакратычнай газеты «Крыніца» (1919—1940), дзіцячых часопісаў «Заранка» (1927—1931) і «Пралеска» (1934—1939), гумарыстычных «Авадзень» (1922—1932) і «Маланка» (1926—1928).

Каб скарыстацца сэрвісам, на старонцы www.mab.lt/en/catalogues трэба перайсці па спасылцы «Old periodicals». Клікнуўшы па назве патрэбнага выдання, на новай старонцы націскайце «Visas tekstas», калі адчыніцца акенца — выбірайце патрэбныя год і нумар выдання.

Кастусь Шыталь, nn.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.