Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выява св. Антонія прысутнічае ў гербе Адэльска – радзімы Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
Беларусь
06.08.2014 15:19

У мэтах аднаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб усталяванні іх гербаў. Сярод іх у гербе Адэльска (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца родная парафія Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысутнічае выява святога Антонія Падуанскага.

Як паведамляе БЕЛТА, акрамя герба аграгарадка Адэльск усталяваны таксама гербы аграгарадка Бабінавічы (Віцебская вобласць), гарадскога пасёлка Любча і аграгарадка Жыровічы (Гродзенская вобласць).

Указам таксама зацверджаны палажэнні аб гербах адпаведных адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.