Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Міністранты з салезіянскіх парафій адпачылі ў летнім лагеры |
Беларусь
|
10.08.2014 22:42 |
З 28 ліпеня па 4 жніўня 2014 г. міністранты з салезіянскіх парафій мелі магчымасць фізічна адпачыць і ўзрасці духоўна падчас летняга лагеру ў вёсцы Багданава Валожынскага раёна. Сустрэча міністрантаў праходзіла ў святле аднаго са сноў св. Яна Боско, у якім яму было аб’яўлена дзесяць таямнічых брыльянтаў, якія сімвалізуюць самыя каштоўныя цноты хрысціянскага жыцця.
Хлопцы штодзённа разважалі над некаторымі з “брыльянтаў”, слухаючы канферэнцыі, а таксама актыўна ўдзельнічаючы ў працы ў групах.
Сабраныя стараліся распазнаць сваё пакліканне і знайсці месца ў жыцці праз блізкі кантакт з Езусам. Штодзённа яны ўдзельнічалі ў святой Імшы, раніцай і вечарам збіраліся на малітву, таксама мелі магчымасць засяродзіцца ў цішыні падчас эўхарыстычнай адарацыі і Крыжовага шляху, які праходзіў па вуліцах вёскі.
Кожны дзень міністранты мелі шмат часу на гульні і цікавыя сустрэчы, дапамагалі фізічнай працай патрабуючым з багданаўскай парафіі, радасна праводзілі час.
Паводле sdb.by (AG) Фота sdb.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.