Святы Айцец прывітаў Прэзідэнта Беларусі і ўвесь беларускі народ |
Беларусь |
14.08.2014 11:28 |
Папа Францішак прывітаў у тэлеграме Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. З 13 па 18 жніўня 2014 г. праходзіць апостальскі візіт Святога Айца ў Паўднёвую Карэю, на шляху ў якую самалёт з Пантыфікам праляцеў над нашай краінай. “Пралятаючы над Вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, - прыводзіць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё словы традыцыйнай тэлеграмы, скіраванай Пантыфікам на імя кіраўніка беларускай дзяржавы. (AG) |