Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа скіраваў прывітальную тэлеграму на імя Прэзідэнта Беларусі на шляху з Паўднёвай Карэі
Беларусь
18.08.2014 16:54

18 жніўня 2014 г. Папа Францішак, вяртаючыся з апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, у другі раз праляцеў над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі, уласцівай міжнародным пералётам, Святы Айцец скіраваў прывітальную тэлеграму на імя кіраўніка дзяржавы.

“З нагоды пералёту над вашай нацыянальнай тэрыторыяй падчас майго вяртання з Карэі я абнаўляю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам, а таксама запэўніваю ў маіх малітвах за народ”, - прыводзіць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё словы з тэлеграмы Папы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Падобную прывітальную тэлеграму Пантыфік скіроўваў, пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі 13 жніўня 2014 г., па дарозе ў Паўднёвую Карэю. “Пралятаючы над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, - напісаў тады Папа. Святы Айцец прывітаў таксама лідараў іншых 10 краін, праз паветраную прастору якіх пралягаў яго маршрут: Карэі, Кітая, Манголіі, Расіі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі і Італіі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.