«Magnificat-2014»: кіно пра людзей і веру ў Бога |
Беларусь |
27.08.2014 15:04 |
«Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2014» з’яўляецца рэальнай магчымасцю данесці сучаснаму грамадству прыгажосць,
глыбіню і неабходнасць веры», — лічыць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. «Хрысціянскія фільмы і тэлепраграммы
з’яўляюцца яшчэ адным спосабам прапаведвання Добрай навіны людзям і
уплыву на іх жыццё», — упэўнены віцебскі ардынарый. У конкурснай праграме юбілейнага «Magnificat-2014» заяўлена 43 кінастужкі з 16 краін свету. Адмысловая выбарка рэдакцыі Catholic.by знаёміць з тэматыкай і праблемамі, якія падымаюць у сваіх фільмах рэжысёры-ўдзельнікі міжнароднага кінафестывалю. «Зіма міне». Рэж. — Таццяна Кіракозава (Беларусь) ...Старога чалавека, які сядзяць ў інвалідскім вазку і не можа выйсці на вуліцу, сястра міласэрнасці падвозіць да расчыненнага вакна, за якім – прыгажосць вясновага дня. «Як прыгожа», — усклікае ён. Ці мы, для якіх гэта так звычайна — выходзіць кожны дзень на вуліцу, ці мы бачым гэтае хараство і прыгажосць ўсяго таго, што знаходзіццца вакол нас, таго, што створана Богам? У фільме «Зіма міне» беларускага рэжысёра Таццяны Кіракозавай ідзе гаворка пра службу бліжняму сястры міласэрнасці Ніны Блізнюк, якая за сваю дзейнасць была ўзнагароджана медалём імя Флорэнс Найцінгейль «Сталінградская Мадонна». Рэж. — Нік Гарачкін (Расія) На Каляды 1942 года ў акопе пад Сталінградам салдат вермахта, мастак і філосаф Курт Ройбер кавалкам вугля намаляваў на адваротным баку савецкай геаграфічнай карты абраз Маці Божай з Дзіцяткам. На адвароце абраза было напісана «Святло. Жыццё. Любоў». Тады, у сталінграцкім катле, гэты абраз стаў як бы сімвалам паяднання нямецкіх і савецкіх салдат. Сам Курт Ройбер памёр у савецкім палоне ў 1944 г., а намаляваны ім абраз зараз знаходзіцца ў адной з цэркваў у Берліне. Праз 60 гадоў дачка салдата паказвае ягоныя малюнкі савецкіх людей — у іх няма нянавісці. Яна неаднойчы прыязджала ў краіну, куды яе бацька прыйшоў як заваёўнік і дзе загінуў. У яе няма нянавісці, аб чым яна кажа ў Расіі, згадваючы, што гэта гітлераўцы прынеслі сюды вайну. «Дон Дзіва Барсоцці. Прыгажосць у Божай ласцы». Рэж. — Карл дэ Б’язэ (Італія) У чарговы раз свой фільм прадставіў рэжысёр з Італіі Карла дэ Б’язэ. Яго сёлетняя праца на фестывалі — «Дон Дзіва Барсоцці. Прыгажосць у Божай ласцы». У фільме ідзе гаворка пра святара Дзіна Барсоцці, заснавальніка свецкага інстытута Дзяцей Божых. «Ён быў вельмі сціплым і сарамлівым, але змяняўся, калі апавядаў пра Бога», — кажа пра яго адзін з герояў фільма. Падрыхтавала Кацярына Лаўрыненка, спецыяльна для Catholic.by |
Фотарэпартаж |