Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оршы прывіталі ўдзельнікаў XIV Міжнароднага Катыньскага мотарэйда
Беларусь
29.08.2014 15:38

26 жніўня парафiя Беззаганнага Сэрца Марыi ў Оршы ў чарговы раз прывiтала ўдзельнiкаў XIV Міжнароднага Катыньскага мотарэйда.

Ужо ў шосты раз шлях мотарэйда пралягае праз Оршу. Сёлета колькасць яго ўдзельнікаў налічвае 84 асобы, разам з імі едуць два святары.
 
Кожны год абіраецца іншы шлях, краіны, праз якія ўдзельнікі пераадольваюць кіламетры ў памяць аб польскіх афіцэрах, якія загінулі вясной 1940 года ад рук супрацоўнікаў НКУС СССР у мясцовасці Катынь (Смаленская вобласць).
 
У 2014 годзе 8 тысяч кіламетраў шляху пройдзе праз Беларусь, Расiю, Украiну, Румынiю, Венгрыю, Славакiю і Турцыю.

У 2001 годзе мотарэйд вырушыў упершыню, шлях пралягаў і праз Мінск. Ініцыятарам яго быў Віктар Венгжын, які ў 2000 годзе вярнуўся ў Польшчу з Чыкага. З’яўляючыся актыўным дзеячом у незалежных асяродках у ЗША, ён быў здзіўлены станам свядомасці і ведаў палякаў пра катыньскую трагедыю. Каб выправіць гэты грамадскі маразм, ён заклікаў паехаць да Катыні на матацыклах.

Гэтую ініцыятыву падтрымаў кс. Здзіслаў Пяшкоўскі, які быў разам з групай мотааматараў да сваёй смерці. На сённяшні дзень ён лічыцца апекуном таварыства.

AYU
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.