Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Узноўленай па старажытных тэхналогіях Бібліяй Францішка Скарыны зацікавіліся ў Расіі, Польшчы і Германіі
Беларусь
08.09.2014 11:46

Узноўленай па старажытных тэхналогіях Бібліяй Францішка Скарыны, якую прэзентавалі 6-7 верасня падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі, зацікавіліся ў Расіі, Польшчы і Германіі.

Пра гэта паведаміў для belta.by гісторык Уладзімір Ліхадзееў: «Выданнем ужо зацікавіліся ў Расіі, Польшчы і Германіі, так як такую кнігу цалкам яшчэ ніхто не рабіў. На дадзены момант мы паказваем толькі 7 аддрукаваных выданняў, але калі ўзнікае сур’ёзная зацікаўленасць, то можна зрабіць і большы тыраж».

Выключнасць Бібліі ў тым, што яна створана па тэхналогіях ХVI стагоддзя. Гэта не факсімільнае, а цалкам узноўленае выданне. Каб стварыць такую кнігу, прыйшлося некалькі год вывучаць старажытную тыпаграфскую справу.

Надрукавана выданне на самаробнай паперы з ільну метадам «чарпання» з дапамогай узноўленага па гравюрах станка, аналагаў якому ў свеце адзінкі.

Убачыць і сфатаграфаваць выданне Бібліі можна было ў Заслаўлі на Дні беларускага пісьменства, які праходзіў з 6 па 7 верасня. У гэтым годзе свята праводзілася ў 21-ы раз, распачаўшыся з 1994 года. Традыцыйна свята праводзіцца ў розных гарадах Беларусі, якія звязаныя з жыццём і культурнай дзейнасцю выбітных беларускіх дзеячоў.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.