Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У супольнасці кармэлітаў босых адбылося складанне першых манаскіх шлюбаў (+фота)
Беларусь
13.09.2014 20:11

13 верасня 2014 г. у Гудагаі свае першыя манаскія шлюбы прынёс брат Ігнат ад Укрыжаванага Езуса. Ён паходзіць са шматдзетнай сям’і Алены і Міхала Падарэцкіх са Слабодкі.

Разам з новым манахам маліліся яго родныя і знаёмыя, браты кармэліты з розных супольнасцяў, мясцовыя вернікі. Абрад узначаліў правінцыяльны дэлегат Варшаўскай правінцыі кармэлітаў у Беларусі, які ў гаміліі звярнуў увагу на вартасць манаскага жыцця ў сучасным свеце як знаку выбару Бога перад усім і па-над усё.

 

 Брат Ігнат нарадзіўся ў 1994 г. на тэрыторыі гудагайскай парафіі. З маладых гадоў актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовай супольнасці вернікаў, пасля заканчэння гудагайскай сярэдняй школы ўступіў у 2012 г. y Ордэн кармэлітаў босых. Першы год фармацыі – пастулат – праходзіў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Браты Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль дзякуюць Богу за дар манаскага жыцця і даручаюць Яму саміх сябе і ўсё, чым служаць у Касцёле.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.