Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першыя законныя шлюбы склалі два новыя піяры з Беларусі
Беларусь
14.09.2014 20:38

12 верасня 2014 г., ва ўспамін Найсвяцейшага Імя Марыі – патранальнае свята піяраў – тры піяры-навіцыі склалі свае першыя шлюбы і прынялі законную вопратку. Сярод трох новых законнікаў два паходзяць з Беларусі: Аляксандр Гецэвіч з Мінска (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і Павел Пастушын са Шчучына (Гродзенская дыяцэзія).

Урачыстасць, якая адбылася ў Жэшуве (Польшча), узначаліў правінцыял піяраў а. Юзаф Матрас.

Навіцыят уключае тры элементы: час, месца і ўнутраны працэс. Піярскі навіцыят працягваецца адзін поўны год. Ён праходзіць у пэўным месцы – у дадзеным выпадку ў Жэшуве – і з’яўляецца часам фармацыі, якая ахоплівае сферу духоўную, чалавечую і інтэлектуальную.

Супольнасць піяраў дзякуе Богу за новых братоў, якія ўступаюць на шлях законнага жыцця, і просяць Пана паслаць новых працаўнікоў на сваё жніво.

Паводле pijarzy.pl

(AG)

 

 

Фота pijarzy.pl

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.