Адышоў у вечнасць айцец Ежы Леонціюш Марыя Сіма OFMConv |
Беларусь |
17.09.2014 12:41 |
11 верасня 2014 г. у Непакалянаве (Польшча) адышоў у вечнасць а. Ежы Леонціюш Марыя Сіма, які з’яўляўся святаром правінцыі Закону братоў меншых канвентуальных. Ён пражыў 90 гадоў (1924-2014), з якіх 58 — у святарстве. Яго пахаванне адбылося ў Непакалянаве 15 верасня. Айцец Ежы ў 1995-2006 гг. быў душпастырам у Беларусі, у парафіі Св. Аляксея ў Івянцы. 18 верасня адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага. Эўхарыстыю, падчас якой вернікі будуць дзякаваць Богу за гады яго душпастырскага служэння ў парафіі, узначаліць Мітрапаліт Мінска- Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. |