Дэлегацыя Каталіцкага Касцёла сустрэлася з пастаянным прадстаўніком ААН у Беларусі і яго супрацоўнікамі |
Беларусь |
30.10.2014 15:39 |
30 кастрычніка ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі адбылася сустрэча дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з пастаянным прадстаўніком ААН у нашай краіне Санака Самарасінха і яго супрацоўнікамі. Каталіцкі Касцёл на сустрэчы прадстаўлялі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адказны за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар ККББ кс. Юрый Санько, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Інфармацыйнай Службы пры ККББ кс. Юрый Марціновіч. ААН звярнулася да Каталіцкага Касцёла з прапановай удзельнічаць у праектах па гэтых праблемах. Каталіцкі бок з задавальненнем прыняў яе і выступіў з некаторымі канкрэтнымі прапановамі для ажыццяўлення гэтых праектаў, беручы пад увагу сацыяльнае вучэнне Касцёла. Па словах Мітрапаліта, пытанні, узнятыя падчас сустрэчы, маюць вельмі вялікае значэнне ў нашым грамадстве і вельмі важна, што такая ўплывовая арганізацыя, якой з’яўляецца ААН, звярнулася да Касцёла. Іерарх назваў гэта знакам належнай ацэнкі Касцёла ў Беларусі і яго ролі ў жыцці грамадства, а таксама добрым знакам таго, што ў секулярным свеце пачынаюць разумець неабходнасць духоўнага элементу і духоўнай дапамогі ў вырашэнні яго праблем. (DN), (AG) |
Фотарэпартаж |