Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый маліўся ў Трасцянцы і Курапатах (+ фота) |
Беларусь |
01.11.2014 20:44 |
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё. Прадстаўнік Пантыфіка ўсклаў вянкі, запаліў знічы і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр, просячы Бога аб тым, каб ніколі больш гвалт не нішчыў людское жыццё, і аб міры для Беларусі, рэгіёну і ўсяго свету. (AG) |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.