Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выдадуць поўны збор кніг Францішка Скарыны |
Беларусь
|
11.11.2014 09:51 |
Пра гэта на прэзентацыі факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля, якое адбылося 10 лістапада ў Гомелі, паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
Як перадае БЕЛТА, першыя пяць тамоў выдавецкай справы беларускага першадрукара ўжо выдадзены. На чарзе — яшчэ шэсць тамоў. Шматтомнае факсіміле ўпершыню дазволіць сабраць разам усе кнігі, якія былі надрукаваныя Францішкам Скарынам у Празе (1515-1519) і Вільні (1522-1525).
У аснову факсімільнага выдання пакладзены электронныя копіі кніг Скарыны, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.
Паводле слоў Рамана Матульскага, прэзентаванае факсіміле Тураўскага Евангелля ў Гомелі, надрукаванага тыражом у 500 экземпляраў, прызначана для вузкага кола спецыялістаў.
«Каб самы старажытны помнік кніжнай культуры, створаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, стаў дасяжны больш шырокім колам грамадства, у бліжэйшы час плануецца стварыць Тураўскае Евангелле камерцыйным тыражом», — заключыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. (JLS)
|