«Рада Карытас» Беларусі абмеркавала магчымае супрацоўніцтва з ААН |
Беларусь |
13.11.2014 12:19 |
12 лістапада ў офісе «Нацыянальнага Карытас» адбылася сустрэча «Рады Карытас» у Беларусі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя «Карытас» магла б супрацоўнічаць з ААН у Беларусі. Беручы пад увагу агучаныя прадстаўніком ААН у Беларусі Санакам Самарасінха тэмы на сустрэчы з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла, якая адбылася 30 кастрычніка гэтага года, і абмеркаваўшы дзейнасць арганізацыі, удзельнікі «Рады Карытас» вызначылі тры галоўныя тэмы, якія ў будучыні агучаць у прадстаўніцтве ААН, як прапановы да супрацоўніцтва. Вольга Перадкова |