Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фота будслаўскага фэсту ўвайшло ў ТОП-100 лепшых здымкаў Agence France-Presse
Беларусь
01.12.2014 14:47

Здымак беларускага фатографа Сяргея Балая, зняты падчас будслаўскіх урачыстасцяў у 2014 годзе, увайшоў у ТОП-100 лепшых здымкаў Agence France-Presse.

Agence France-Presse (AFP) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва са штаб-кватэрай у Парыжы. Агенцтва з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце. Рэгіянальныя офісы AFP сярод іншых знаходзяцца ў Мантавідэо, Ганконгу, Вашынгтоне, а працоўныя бюро агенцтва працуюць у 150 краінах свету. AFP перадае навіны на англійскай, французскай, арабскай, іспанскай, партугальскай і нямецкай мовах.

У размове з карэспандэнтам Catholic.by аўтар здымка адзначыў, што ў гэтым годзе ён упершыню наведаў Будслаў.

«Так склалася, што ў гэтым годзе я ўпершыню прыехаў у Нацыянальны санктуарый і застаўся пад вялікім уражаннем. Зняты мной ракурс вельмі вядомы. Усе фатографы імкнуцца зрабіць «мора агню», мне ж удалося знайсці такую вось кропку, каб ахапіць начную працэсію са свечкамі», — адзначыў фатограф.


Згадваючы свае здымкі з Будслава, аўтар прызнаецца: «Працэсія са свечкамі — адзін з найцікавейшых момантаў будслаўскіх урачыстасцяў. Асабіста мне падабаюцца таксама моманты са споведзі (на здымку ўнізе — заўв. І.Л.). Увогуле, Будслаў багаты на цікавыя сюжэты».


Сёння Сяргей Балай працуе фотарэдактарам на інфармацыйным партале tut.by.

Ілья Лапато
здымкі Сяргея Балая

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.