Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
Беларусь
18.01.2015 01:10
18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў. Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян праводзяцца з 1968 года.
 
Падчас гэтых малітваў прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах, каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: “Каб усе былі адно”.

Трэба адзначыць, што мэтай вышэйзгаданых арганізацый ні ў якім разе не з’яўляецца пабудова “звыш-Царквы” ці стандартызацыя правядзення службаў, але маецца на ўвазе “больш глыбокія стасункі хрысціянскіх цэркваў і супольнасцей з тым, каб яны маглі ўбачыць адно ў адным сапраўднае ўцелаўленне “адзінай, Святой, Саборнай і Апостальскай Царквы. Гэта пакладзена ў аснову сумеснага вызнавання Апостальскай веры, супрацоўніцтва ў місіянерскім і чалавечым служэнні і, калі гэта магчыма, сумеснага ўдзелу ў сакрамэнтах”, як адзначаецца ў дакументах Сусветнай Рады Цэркваў (CРЦ).
 
Каталіцкі Касцёл не з'яўляецца членам СРЦ, але цесна супрацоўнічае з Радай на працягу многіх год, накіроўваючы сваіх прадстаўнікоў на ўсе буйныя канферэнцыі СРЦ, а таксама на пасяджэнні Цэнтральнага камітэта і асамблеі. Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству назначае 12 прадстаўнікоў у камісію СРЦ і супрацоўнічае ў падрыхтоўцы матэрыялаў (спецыяльных малітваў) для мясцовых супольнасцяў і парафій, якія выкарыстоўваюцца падчас Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян.
 
(AYU)

 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.