Святы Айцец прывітаў Прэзідэнта Беларусі і ўвесь беларускі народ |
Беларусь |
19.01.2015 17:04 |
Папа Францішак прывітаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. «Я пасылаю сардэчныя прывітанні Вашай Эксцэленцыі, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Запэўніваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту», — напісаў Пантыфік у традыцыйнай тэлеграме на імя Прэзідэнта, скіраванай з борту самалёта падчас знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі 19 студзеня. Падобныя тэлеграмы былі скіраваны таксама да кіраўнікоў іншых дзяржаў. Адным з першых яе атрымаў кітайскі лідар — Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіпінь. Яму і ўсяму кітайскаму народу Папа пажадаў «шчодрых ласкаў гармоніі і дабрабыту». Прывітальныя тэлеграмы атрымалі таксама Уладзімір Пуцін, Браніслаў Камароўскі, Мілаш Зэман і лідары іншых дзяржаў, над якімі пралягаў маршрут Святога Айца, у тым ліку часовы Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі Пьетро Граса. |