Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Каталіцкі «Малітоўнік» для смартфонаў створаны ў Беларусі |
Беларусь
|
24.01.2015 01:24 |
Моладзь з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі а. Андрэя Сідаровіча MIC распрацавала мабільную версію каталіцкага малітоўніка для смартфонаў.
Зручны для кожнага верніка «малітоўнік» можна запампаваць у свой смартфон на Google Play (праз пошук слоў «Малитовник» або «Молитвенник Католический» ці праз увод QR-код) ці праглядзець на сайце парафіі. Новы App у смартфоне дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт. Тэксты пададзены з дазволу афіцыйнага інтэрнэт-партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў www.catholic.by. 
Сярод дасяжных малітваў — літаніі, малітвы ў розных патрэбах, чытанні дня, малітвы на працягу дня, малітвы да Маці Божай, малітвы да святых, малітвы на кожны дзень, набажэнствы літургічнага года і малітвы на лацінскай мове.
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.