У Рагачове сёлета распачнецца рэстаўрацыя 100-гадовага касцёла |
Беларусь |
29.01.2015 10:00 |
У 2015 годзе плануецца распачацце работ па рэстаўрацыі 100-гадовага каталіцкага храма ў Рагачове. Як інфармуе партал гомельскай каталіцкай парафіі, нядаўна з Міністэрства архітэктуры прыйшоў дазвол на аднаўленне святыні згодна з праектам, і пасля доўгіх гадоў прастою ў гэтым годзе пачнуцца рэстаўрацыйныя працы. У 1940 годзе ў касцёле адбыўся пажар — згарэлі дах і драўляныя канструкцыі. Чорную справу дарабіла вайна: падчас вызвалення Рагачова ў святыню трапіла некалькі снарадаў. Пасля вайны касцёл выкарыстоўвалі для пажарнай службы, затым у гэтых сценах працаваў хлебазавод. У 1970-х гадах будынак зноў пачаў пуставаць. З пачаткам гарбачоўскай «перабудовы» мясцовыя краязнаўцы паспрабавалі ўзняць пытанне аб рэстаўрацыі святыні, але беспаспяхова. У 2000 годзе Рагачоў наведаў кардынал Казімір Свёнтэк, і касцёл быў перададзены мясцовай каталіцкай супольнасці. Праца па рэстаўрацыі пачалася ў 2003 годзе. Паводле katolik-gomel.by (IL) |