Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Беларусі заклікаюць 8 лютага маліцца за ахвяр гандлю людзьмі |
Беларусь |
02.02.2015 10:30 |
У межах Года кансэкраванага жыцця 8 лютага 2015 года — у літургічны ўспамін св. Джузэпіны Бакіты — у Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень малітваў, разважанняў і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. У гэты дзень Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае як святароў, так і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр гандлю людзьмі, а таксама заахвочвае грамадскую супольнасць звярнуць больш пільную ўвагу на гэтую праблему і змаганне з ёй. Іерархі Беларусі запрашаюць не толькі да супольнай малітвы падчас святой Імшы, але і да прыватных малітоўных ініцыятыў вернікаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.