У першыя дні Вялікага посту Касцёл заклікае вернікаў скласці абяцанні аб цвярозасці |
Беларусь |
19.02.2015 14:38 |
Першыя дні Вялікага посту ў Беларусі пазначаны як дні цвярозасці. У гэтыя дні ў касцёлах краіны святары заахвочваюць скласці абяцанні ўстрымання ад ужывання алкаголю на працягу пэўнага часу або на ўсё жыццё. Свае абяцанні вернікі пакідаюць у спецыяльных «Кнігах цвярозасці». Напрыклад, у Польшчы адзначаецца «Тыдзень цвярозасці», які ў гэтым годзе распачаўся 15 лютага. У Беларусі ж перажываюцца тры дні цвярозасці і духу пакуты: першыя чацвер, пятніца і субота Вялікага посту. Для беларускага грамадства праблема алкагалізму з’яўляецца вельмі сур'ёзнай. Напрыклад, колькасць беларусаў, хворых на алкагалізм і псіхозы, выкліканыя алкаголем, у 2013 годзе, паводле дадзеных Белстату, склала 21 722 асобы. Таксама ў краіне павялічваецца вытворчасць алкагольных напояў. За апошнія 10 гадоў яна павялічылася амаль у два разы.
(AYU) |