Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арганізоўваецца кругласутачная малітва за Беларусь: абяры сваю гадзіну, каб маліцца за Радзіму
Беларусь
12.03.2015 16:21

З 12 красавіка — свята Божай Міласэрнасці — па ініцыятыве хрысціянскіх вернікаў розных канфесій распачынаецца «Няспынная малітва за Беларусь».

Кругласутачная непарыўная малітоўная чарга будзе складацца мінімум з 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну.

Арганізатары заклікаюць вернікаў далучацца да ініцыятывы і выбіраць сваю гадзіну (напрыклад, пятніца з 14.00 да 15.00).

 

Запіс па тэлефоне +375 29 593 71 60 альбо праз пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Гадзіны, якія ўжо занятыя, можна паглядзець тут»»

«Будзьма маліцца, пакуль Беларусь не аздаравіцца. Беларусь патрабуе нашай малітвы!» — заклікаюць арганізатары.



«Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» (Мц 18, 20).

(AYU)

 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.