«Не адкладвайце навяртання»: міждыяцэзіяльнае велікапоснае чуванне моладзі прайшло ў Мінску |
Беларусь |
16.03.2015 12:50 |
У ноч з 14 на 15 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло міждыяцэзіяльнае велікапоснае чуванне моладзі пад назвай «Не адкладвайце навяртання». На гэты раз паглыбіць сваю веру сабраліся больш за тысячу маладых вернікаў з усіх дыяцэзій Беларусі. Чуванне наведаў у межах афіцыйнага візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Кардынал быў урачыста прывітаны вернікамі, а затым змог пазнаёміцца з жыццём каталіцкай моладзі Беларусі падчас прэзентацый дыяцэзій, якая папярэднічала святой Імшы.
«Я ўжо і раней бываў на моладзевых чуваннях, але на такім маштабным – упершыню. На гэтае чуванне мяне запрасіў мой ксёндз-пробашч Павел. Я лічу, што такія людзі, як пасланнік Папы, прыязджаюць даволі рэдка ў Беларусь, таму кожны католік, на мой погляд, павінен на такіх сустрэчах быць і чуваць разам з усімі» (Яўген Шопік, Пінск). a «Гэта другое маё такое чуванне з моладдзю з Нясвіжа. Прысутнічаў на такіх чуваннях. Нясвіж – невялікая парафія. Нас прыбыло 18 чалавек, гэта таксама штосьці… Прыезд кардынала, на мой погляд, - гэта “акно ў Еўропу”, магчымасць спалучыць Касцёл Паўсюдны і Касцёл у Беларусі. Касцёл у Беларусі развіваўся, і мы бачым, што сёння прыбыло шмат моладзі. Кардынал падкрэслівае, што Касцёл Паўсюдны, Апостальская Сталіца, нас не пакідае, а заўсёды клапоціцца. Гэта вельмі вялікі ўплыў таксама на моладзь Беларусі. Прыезд кардынала таксама адкрыў вочы ім, адкрыў іх сэрцы на тое, што побач з імі прысутнічаў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка» (Кс. Андрэй Калядка, Нясвіж). a Настасся Харкевіч з мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай заўважыла, што на чуванні ў яе з’явіліся новыя сілы для сведчання сваёй веры: a «Я ўпершыню на моладзевым чуванні, таму мне было вельмі цікава, як гэта праходзіць. Падчас гэтай праграмы я пачуў шмат цікавых разважанняў адносна веры, нават атрымаў адказы на пытанні, якія мяне хвалявалі, паглыбіў сваю веру», — падзяліўся ўражаннямі Валерый Вінча з Ліды, а яго сябар Павел Кізлевіч прызнаўся, што прыйшоў на чуванне, каб правесці час з Богам і пачуць ад яго адказы на свае пытанні. a «Чуванне – вельмі важная падзея ў жыцці Касцёла. Гэта вельмі моцная падтрымка ў веры, асабліва ў пост – гэта такая моц, каб датрываць да канца, а таксама каб лепей спраўляцца са слабасцямі. Кожны прыходзіць сюды ў асабістай інтэнцыі і звяртаецца з ёй да Пана Бога. Я, напрыклад, прыйшла, каб атрымаць ад Бога адказы на розныя пытанні. Я хачу, каб Пан Бог дапамог вырашыць гэтыя пытанні» (Марына Апанасёнак, Мінск). r Марына Валасар |
Фотарэпартаж |