22 сакавіка — першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша |
Беларусь
|
22.03.2015 13:57 |
22 сакавіка адзначаецца першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна і парафіі Хрыста Валадара ў в. Скрыбаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
21 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага святара, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Імшы ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары і шматлікія вернікі.
22 сакавіка, у гадавіну смерці святара, адбудзецца святая Імша за кс. Казіміра Войнюша ў яго роднай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Лаварыскесе (Літва), дзе ён быў пахаваны.
Ксёндз Казімір Войнюш нарадзіўся 25 снежня 1972 г. у Асеніках каля Лаварыскеса (Літва) у сям’і Юзафа і Aлены, належаў да парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Лаварыскесе.
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. 8 снежня 1995 г. у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча прыняў дыяканскае, a 14 чэрвеня 1997 г. — прэзбітэрскае пасвячэнне. (JM)
|