Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Важныя падзеі, якія чакаюць Касцёл у Беларусі |
Беларусь
|
31.03.2015 14:35 |
Падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 31 сакавіка ў Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра шэраг падзей, якія чакаюць Касцёл у Беларусі ў бліжэйшы час.
r- 18 красавіка — у Мінску ў Чырвоным касцёле пройдзе сімпозіум, прысвечаны слузе Божаму біскупу Баляславу Слоскансу, які ў 30-я гады мінулага стагоддзя быў біскупам у Мінску і Магілёве
- 31 мая — працэсія Божага Цела ў Мінску.
- 13 чэрвеня — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску адзначыць 525-годдзе. Гэта родная парафія Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
- 15 чэрвеня — пачатак роварнай пілігрымкі з Салігорска ў Чанстахову (Польшча). Пілігрымы пераадолеюць каля 800 км.
- 29 чэрвеня — пачатак пілігрымкі Мінск-Будслаў.
- 3-4 ліпеня — урачыстасці ў Будславе. Сёлетні фэст пройдзе пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных». Урачыстасці будуць узбагачаны разважаннямі аб кансэкраваным жыцці з нагоды Года кансэкраванага жыцця і разважаннямі аб Другім Ватыканскім Саборы з нагоды 50-годдзя яго завяршэння.
- 24-26 ліпеня — Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
- 30 жніўня - 3 верасня — фестываль рэлігійных фільмаў «Magnificat».
- 21-28 верасня — Агульнабеларуская пілігрымка на Святую Зямлю, падчас якой адбудзецца асвячэнне табліцы з тэкстам Марыйнага гімна «Magnificat» i табліцы з гімнам Захарыі «Benedictus» на беларускай мове.
- 4-25 кастрычніка — Сінод Біскупаў на тэму сям’і, які пройдзе ў Рыме. Беларусь будзе прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
- 21 лістапада — у мінскім Чырвоным касцёле пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю завяршэння Другога Ватыканскага Сабору.
Фота Аляксандры Шчыглінскай
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.