Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначае дынамізм у справе падрыхтоўкі святароў у Беларусі |
Беларусь |
31.03.2015 15:26 |
«Бачны дынамізм у падрыхтоўцы святароў у Беларусі», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канцерэнцыі з прадстаўнікамі СМІ Беларусі, якая адбылася перад велікоднымі святамі 31 сакавіка. Развіццё справы колькасных зрухаў у справе падрыхтоўкі святароў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падмацаваў лічбавымі паказчыкамі. На сёння ў Беларусі налічваецца 54 дыяцэзіяльныя семінарысты, а таксама 49 семінарыстаў, якія належаць да манаскіх супольнасцяў. У краіне працуе каля 470 святароў, 110 з якіх прыбылі з Польшчы і Украіны. «Яшчэ зусім нядаўна польскіх святароў было ў два-тры разы больш, а зараз лічба святароў-беларусаў павялічваецца, як і колькасць парафій. Для параўнання, на пачатку адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 1989 годзе, калі я стаў біскупам, у Беларусі працавалі 62 свае святары. Зараз іх каля 360, гэта значыць, што іх колькасць павялічылася ў шэсць разоў», — адзначыў арцыбіскуп.
(AYU) |