У Мінску можна наведаць выстаўку «Чароўнасць ажурных яек» |
Беларусь
|
01.04.2015 11:29 |
Наведаць выстаўку «Чароўнасць ажурных яек» запрашае Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры Рэспублікі Беларусь.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы музея.
Выстаўка адкрылася для наведвальнікаў 31 сакавіка, напярэдадні велікодных святаў, і праходзіць у «Гасцёўні Ул. Галубка» па адрасе: вул. Старавіленская, 14 (Траецкае прадмесце). Час працы: 10:00 - 17:30
Разьба па яечнай шкарлупіне (еggshell carving) або карвінг па яечнай шкарлупіне – адна з самых ранніх форм прыкладнога мастацтва. Многія раннія цывілізацыі лічылі яйка сімвалам урадлівасці, імкнуліся ўпрыгожваць яго і выкарыстоўвалі для абрадаў, накіраваных на павелічэнне ўраджаю і ўрадлівасці. Мастацтва карвінгу па яечнай шкарлупіне было вельмі развіта ў Кітаі. Там прынята дарыць дэкаратыўнае яйка на вяселлі, дні нараджэння, нараджэнне дзяцей.
Цяпер у свеце налічваецца не больш за два дзясяткі майстроў, якія працуюць з такім далікатным матэрыялам.
Хрысціяне ж дораць таксама ўпрыгожаныя яйкі, пісанкі альбо крашанкі, на Вялікдзень, як сімвал Уваскрослага Езуса Хрыста. (AYU)
|