Папа Францішак можа прыехаць у Беларусь без згоды Праваслаўнай Царквы |
Беларусь |
10.04.2015 14:04 |
«Але Папа з’яўляецца не толькі свецкім кіраўніком, а яшчэ і кіраўніком Каталіцкага Касцёла. І нюансы могуць быць, калі ён плануе свой візіт не толькі як дзяржаўны лідар, але і як кіраўнік рэлігійнай канфесіі, асабліва калі ў выніку гэтага візіту магчымыя змены ў міжканфесійных адносінах у нашай краіне», — адзначыў айцец Сяргей. Па яго словах, у краіне ўсталяваліся цёплыя адносіны паміж католікамі і праваслаўнымі. «Для нас гэта вельмі важна, і асцярогі з нагоды магчымага візіту Папы звязаныя менавіта з бояззю страціць гэтыя ўзаемаадносіны», — сказаў святар і дадаў, што «многія праваслаўныя і нашай краіны не хаваюць сваёй занепакоенасці з нагоды візіту Пантыфіка», не ўдакладняючы, на чым палягае гэта занепакоенасць. Трэба нагадаць, што падчас нядаўняга візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы кардынала П'етро Параліна прагучала запрашэнне Святому Айцу наведаць краіну не толькі з боку Каталіцкага Касцёла, але і дзяржаўных уладаў, у тым ліку Прэзідэнта. Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел сказаў пасля сустрэчы з ватыканскім кардыналам, што магчымы візіт Пантыфіка з ім не абмяркоўваўся і «пакуль такое пытанне не стаіць». Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|