23 красавіка адзначае дзень імянін Хорхе Марыё Берголіо. Шчыра віншуем Папу Францішка! Цікава Бог людзей вядзе — Маршрут несамавіты Ён хімік быў, Пакуль адкрыў — Быць трэба езуітам. Вучыўся, потым выкладаў студэнтам Аргенціны, А потым святаром ён стаў, Ішлі-плылі гадзіны. Выразны лідар — хтось сказаў, Змяняліся часіны. 15 год ён арцыпастырам Прастаў шляхі краіны. А потым змены зноў і нам Сказалі: з Аргенціны Абраны новы Папа, так, Дзівак, жабрак — ягоны знак — Асізскія ўплывы. Абраў імя ён жабрака, Што колісь свет іначыў, Францішка, нават што й ваўка Пагладзіць змог, прабачыць Ён зможа навучыць наш свет, Часама вельмі дзікі, І ў свеце жорсткага ваўка Скарыцца ўрач, палітык, Скарыцца, можа, і кароль, Скарыцца каралева, Скарыцца прэзідэнт, жаўнер, Скарыцца ціха смелы, Скарыцца зможа прад сабой, Ды не, не перад кімсьці, Скарыцца перад дабрынёй, Перад Хрыстом як грэшны... Няма ў свеце тых, хто больш Любімы Створцам свету, І кожны роўны і не горш Кагосьці, абагрэты Людской увагай – дабрынёй Павінен быць у свеце, Схіляй свой голаў, браце мой, Будзь добры ты, як дзеці... І Папа схіліць голаў свой, І голаў свой схіляе, І мые брудных жабракоў, І вязняў абдымае... Аксана Ючкавіч
|