Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Сэрца Езуса – крынiца майго жыцця»: новы праект на саtholic.by на месяц чэрвень
Беларусь
31.05.2015 10:48

Месяц чэрвень у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Езуса. Чэрвеньскія набажэнствы на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса маюць багатую гісторыю. Чэрвеньскае набажэнства – пабожная практыка, праз якую мы выяўляем падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус.

На працягу ўсяго месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах, а таксама каля каплічак і прыдарожных фігур, каб разам маліцца.

Цэнтральнай часткай чэрвеньскага набажэнства з’яўляецца Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

На працягу ўсяго чэрвеня рэдакцыя інтэрнэт-партала саtholic.by хоча прапанаваць новую рубрыку «Сэрца Езуса – крынiца майго жыцця», якая будзе абнаўляцца кожны дзень.

У ёй будуць змешчаны кароткія каментарыі і разважанні да літургіі слова на дадзены дзень, а таксама разважанне над адным з заклікаў з літаніі. Аўтарамі рубрыкі стануць святары, кансэкраваныя асобы і навучэнцы вышэйшых духоўных семінарый. Ужо цяпер хочам выказаць ім падзяку за тое, што актыўна ўключыліся ў справу і пажадалі прыняць удзел у гэтым праекце.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.