Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У самую доўгую пілігрымку ў Будслаў зарэгістраваліся 54 асобы |
| Беларусь |
| 12.06.2015 17:33 |
|
Узроставыя межы пілігрымкі: ад 18 да 30 гадоў. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, падчас якога колькасць пілігрымаў будзе расці. Пілігрымка Брэст-Баранавічы-Будслаў выходзіць 18 чэрвеня ў 6.30 з Брэста (парафія Маці Божай Каралевы), 25 чэрвеня ў 6.30 — з Баранавіч (парафія Маці Божай Фацімскай). (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Скончылася рэгістрацыя ўдзельнікаў самай працяглай пілігрымкі ў Будслаў. З Брэста, каб адолець шлях да Божай Маці Будслаўскай адлегласцю ў 537 км, выйдуць 54 пілігрымы. Сярод іх чатыры святары, адзін клерык і дзве законныя сястры.
для друку