Група дзяцей з дарослымі здзейсніла вандроўку «Па шляхах св. Яна Паўла ІІ» |
Беларусь |
19.06.2015 10:42 |
З 6 па 16 чэрвеня група дзяцей з дарослымі праводзіла вандроўку «Па шляхах св. Яна Паўла ІІ» ў Польшчы. Група, якая складалася з 40 чалавек, распачала вандроўку ад Варшавы. Праз тры дзеці і дарослыя адпачывалі ў Шчырку каля санктуарыя Маці Божай на горцы. Падняўшыся на шчыт гары Скшычнэ, вандроўнікі назіралі прыгажосць пейзажу і мелі магчымасць адчуваць сябе як у небе, дзе адчувалася блізкасць Божай прысутнасці. Наступным месцам вандроўкі стаў Кракаў, дзе падарожнікі наведалі недаўна пабудаваны санктуарый Яна Паўла ІІ, маліліся каля рэліквій св. Фаўстыны Кавальскай, захапляліся каралеўскім замкам. Абавязковым месцам вандроўкі былі Вадавіцы – месца, дзе нарадзіўся Ян Павел ІІ. Пасля вандроўнікі наведалі таксама санктуарый у Чэнстахове, санктуарый Маці Божай Балеснай у Свентай Водзе і мелі магчымасць памаліцца ў касцёле ў Сакулцы, дзе знаходзіцца кропля Крыві Пана Езуса з эўхарыстычнага цуду, які адбыўся там ў 2008 годзе. (AG)
Фота www.sdb.by |