«Купалаўскія дні» распачынаюцца святой Імшой у мінскай катэдры |
Беларусь |
23.06.2015 15:32 |
Святой Імшой у катэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якая адбудзецца 28 чэрвеня ў 13.00, распачынаюцца Купалаўскія дні. Штогод напярэдадні дня народзінаў Янкі Купалы Дзяржаўны Купалаўскі музей Янкі Купалы ладзіць свята ў гонар народнага паэта. Янка Купала (Іван Луцэвіч) па веравызнанню быў католікам. Быў ахрышчаны ў касцёле ў Радашковічах. 29 чэрвеня ў 16.00 — Жальбіны, якія будуць праводзіцца ля магілы паэта на Вайсковых могілках. 5 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» ў 12.00 распачнецца традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі...» 7 ліпеня у парку імя Янкі Купалы, дзе і знаходзіцца музей нашага песняра, у 11.00 распачнецца творчая праграма — музычна-літаратурны зварот да творчасці Янкі Купалы «Палымянае (AYU) |